У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Книги
Афиша
Жалобы
Архив Объявления Акции Работа
Презентация
Архив газет
О нас

15.12.2017 У Гомелі адбылася прэм’ера фільма «Шторм: палаючы ліст» па-беларуску

У Гомелі адбылася прэм’ера фільма «Шторм: палаючы ліст» па-беларуску

У гомельскім кінатэатры «Мір» паказалі фільм «Шторм: палаючы ліст» у беларускай агучцы. За гадзіну да прэм'еры ў гледачоў была магчымасць адчуць сябе ў ролі кнігадрукара і паслухаць гукі сярэднявечнай музыкі. Паказы пройдуць і ў кіназале «МініОН» і прадоўжацца да 20 снежня. 

У такім выглядзе праект «Беларускія ўік-энды» рэалізуецца ўпершыню за ўвесь час свайго існавання. Гэта стала магчымым дзякуючы той велізарнай цікавасці, якой карыстаюцца ўсе мерапрыемствы ў рамках «Беларускіх ўік-эндаў», і актыўнай падтрымцы з боку нашых партнёраў, – адзначыў кіраўнік праекта «Беларускія ўікенды» Андрэй Кім. 

Дзеянне карціны разгортваецца ў часы сярэднявечча. Фільм распавядае пра прыгоды Шторма, сына кнігадрукара. Бацьку хлопчыка садзяць за краты за спробу выдаць забаронены рукапіс Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара. І хаця кнігадрукар кідае паперу ў агонь, «рукапісы не гараць», і на руках улады застаецца сур'ёзны доказ «вінаватасці». Цяпер застаецца знайсці форму з ужо набраным тэкстам і знішчыць рукапіс назаўсёды. А пакуль інквізітары грукалі ў дзверы, Шторм схаваў доказ у пінжак і ўцёк. Так, хлопчык становіцца аб'ектам палявання. Дапамагае выратаваць рукапіс і бацьку Марыйка, загадкавая дзяўчынка з падземных калектараў Антвэрпэна.

Фільм «Шторм: палаючы ліст» – гэта найперш прыгодніцкая стужка. Аднак адсылкі да гістарычных фактаў, змешчаныя ў ім, не толькі фармуюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі – у прыватнасці, з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Таму сімвалічна, што фільм, прысвечаны гэтым падзеям, упершыню на сучасным этапе развіцця беларускага кінапракату будзе прадстаўлены адразу ў беларускамоўнай агучцы, – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

Фото Анастасии КОНОВАЛЕНКО

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 4853

Комментарии