У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Книги
Афиша
Жалобы
Архив Объявления Акции Работа
Презентация
Архив газет
О нас

03.05.2018 «Рысі» прайгралі «Ваўкам»

«Рысі» прайгралі «Ваўкам»

У пятым туры чэмпіянату краіны ФК «Гомель» прайграў ФК «Іслач» з лікам 1:2. 

Першы мяч на 11 хвіліне ў вароты гаспадароў адправіў Аляксандр Халадзінскі. На 20 хвіліне гаспадарам удалося зраўняць лік. Пасля падачы вуглавога Махамед Конате адправіў мяч у вароты мінчан. Але ўсяго толькі праз адну хвіліну пасля пачатку другога тайма. На 46-ай хвіліне пасля прызначанага пенальці ўдар Дзмітрыя Камароўскага змог вывесці гасцей наперад. 

Галоўны трэнер «Гомеля» даў такі каментар пасля матчу з «Іслаччу» (1:2):

― Чарговая вельмі цяжкая гульня. Лічу, што мы не заслугоўвалі паражэння. Мы прапусцілі два недарэчных мяча. Асабліва першы мяч: лічу, у большай ступені, забілі самі сабе. Спрабавалі зраўняць лік, перайшлі да прымітыўнага спосаба: забросам наперад. Мелі моманты, але, на жаль, забіць не ўдалося. Я ўжо і не ўзгадаю, колькі разоў мы ў гэтым сезоне траплялі ў штангу. Не ведаю нават, што зрабіць, каб нам хоць трохі пашанцавала.

Фота Павла БУЛАНАВА

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 7010

Комментарии