У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Книги
Афиша
Жалобы
Архив Объявления Акции Работа
Презентация
Архив газет
О нас

09.01.2018 Гомельскія школьнікі сталі пераможцамі першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Гомельскія школьнікі сталі пераможцамі першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу чыталі творы школьнай праграмы і здымалі гэта на відэа. Усяго на конкурс было адаслана 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. З іх 30 гамяльчан сталі пераможцамі першага этапу.

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom» завяршыўся 20 снежня. Журы вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія прымуць удзел у другім этапе конкурсу. У склад журы ўвайшлі пісьменнік, рэдактар ​​часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.

– Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй. Я ўдзячны арганізатарам за тое, што далі жыццё такому цудоўнаму праекту, – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы Уладзімір Ліпскі.

Удзельнікі конкурсу размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак – Вконтакте, Facebook або Instagram. Лідэрам сярод рэгіёнаў стала Гомельская вобласць, адкуль на конкурс паступіла 355 відэа. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сярод гараджан сталі школьнікі Мінска – імі было даслана 326 відэа. А самым актыўным раёнам быў Слаўгарадскі ў Магілёўскай вобласці, вучні 7 і 8 класаў з якога прачыталі для конкурсу 34 творы беларускай літаратуры.

– Мне вельмі прыемна, што кожны вучань з усёй адказнасцю і захапленнем падышоў да ўдзелу ў гэтым праекце. Было вельмі цікава назіраць за тым, як кожны імкнецца вылучыцца і ўпрыгожыць свой выступ. Дзякуй усім удзельнікам за такую ​​ўвагу да праекта і за іх талент, які па-сапраўднаму парадаваў нас, сябраў журы конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom, – пракаментаваў акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт.

Падчас першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя, якія праявілі ініцыятыву падтрымаць удзельнікаў. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ.

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Таццяна ГМЫЗА

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 1066

Комментарии